14 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў спачуванні ў сувязі са смерцю Караля Тайланда Пуміпона Адульядэта яго родным і блізкім, а таксама народу гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Свет страціў выдатнага палітыка і кіраўніка, які прысвяціў сваё жыццё служэнню ідэалам справядлівасці і чалавекалюбства, развіццю і працвітанню сваёй краіны", - гаворыцца ў спачуванні.