5 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Лівана Мішэлю Наіму Ауну ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку ўзрыву ў Бейруце. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"З вялікім болем у Беларусі ўспрынялі сумнае паведамленне аб шматлікіх ахвярах трагічнага здарэння ў порце Бейрута", - гаворыцца ў спачуванні.
Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста выказаў шчырыя спачуванні і словы падтрымкі лідару Лівана, родным і блізкім загінулых, а таксама пажадаў хутчэйшага выздараўлення пацярпелым.