5 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў спачуванне Прэзідэнту Гватэмалы Джымі Маралесу ў сувязі са шматлікімі ахвярамі ў выніку вывяржэння вулкана Фуэга ў горадзе Сан-Мігель-Лос-Лотэс. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ад імя беларускага народа і сябе асабіста дазвольце выказаць шчырыя спачуванні родным і блізкім загінулых, пажадаць хутчэйшага выздараўлення пацярпелым, а таксама перадаць вам і ўсяму народу Гватэмалы словы падтрымкі ў цяжкі для краіны час", - гаворыцца ў спачуванні.