19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні сем'ям загінулых лётчыкаў і трымае на асабістым кантролі ход расследавання крушэння самалёта ў Баранавічах. Аб гэтым БЕЛТА паведаміла прэс-сакратар Прэзідэнта Беларусі Наталля Эйсмант, адказваючы на пытанне, ці даложана кіраўніку дзяржавы аб тым, што здарылася.
"Так, вядома ж, Прэзідэнт у курсе, аб здарэнні яму аператыўна далажылі. Ён даў усе неабходныя даручэнні па расследаванні катастрофы, узяў яго на асабісты кантроль і чакае вынікаў", - сказала прэс-сакратар.
"Глыбокія спачуванні кіраўнік дзяржавы прынёс сем'ям загінулых. Міністру абароны даручана асабіста перадаць словы падтрымкі ад Прэзідэнта і аказаць усю неабходную дапамогу", - паведаміла Наталля Эйсмант.
19 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выказаў глыбокія спачуванні родным і блізкім лётчыкаў, якія загінулі пры крушэнні ваеннага самалёта ў Баранавічах, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.
"Сёння мы ўсе смуткуем. Мы страцілі герояў, якія паставілі жыццё сваіх суайчыннікаў вышэй за ўласнае. Праявіўшы бяспрыкладную мужнасць, маёр Андрэй Нічыпорчык і лейтэнант Мікіта Куканенка адвялі падаючы самалёт ад жылых дамоў, прадухіліўшы шматлікія ахвяры", - гаворыцца ў спачуванні.
"Няма слоў, здольных змякчыць горыч страты для родных і блізкіх. Але ёсць памяць, якая разам з гэтым болем і бязмежнай удзячнасцю за подзвіг назаўсёды застанецца ў нашых сэрцах", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.