12 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Вопыт супрацоўніцтва Беларусі з Расіяй павінен быць запатрабаваны і прыцягальны для іншых краін. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на сустрэчы з губернатарам Хабараўскага края Міхаілам Дзегцяровым, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нягледзячы на вялікую адлегласць паміж Беларуссю і Хабараўскім краем, я хачу, каб ідэалагічна правільна мяне разумелі. Я лічу, што ад Брэста да Уладзівастока - гэта наша агульная Айчына. І, нягледзячы на тое, што на гэтай прасторы агульнай з'явіліся суверэнныя, незалежныя дзяржавы, мы як людзі разумныя павінны адысці ад розных умоўнасцей і арганізаваць нармальнае ўзаемадзеянне, каб было не горш, чым у Савецкім Саюзе", - заявіў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што пры гэтым трэба дзейнічаць так, каб не напружваць нікога ні ў Расіі, ні ў Беларусі, ні ў іншых краінах. "Але зрабіць так, каб мы былі запатрабаваны, наш вопыт быў запатрабаваны і прыцягальны для іншых рэспублік. Гэта ідэалогія мая з сярэдзіны 90-х пасла распаду Саюза. Я не здраджваў свайму крэда і не адступаў ад гэтай ідэалогіі, - сказаў Прэзідэнт. - Яна грунтуецца на тым, што ўсходнеславянская цывілізацыя - гэта адна з апор і асноў наогул сусветнай цывілізацыі. І знішчыць яе - гэта значыць знішчыць паўпланеты як мінімум. Але мы павінны на гэтым стаяць, мы павінны вытрымаць. Гэта сёння вельмі актуальна".