Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Лют 2023

Лукашэнка: ветэраны вайны ў Афганістане, як ніхто іншы, ведаюць рэальную цану міру і стваральнай працы

Лукашэнка: ветэраны вайны ў Афганістане, як ніхто іншы, ведаюць рэальную цану міру і стваральнай працы
Вячаслаў Белавус служыў у Афганістане ў дэсантных войсках са студзеня 1986 года па люты 1989 года. Фота з архіва

15 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў зварот да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, мы выказваем глыбокую ўдзячнасць і падзяку ўсім, хто сумленна і мужна выканаў воінскі абавязак за межамі Радзімы, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - У складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане нашы суайчыннікі першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму і назаўсёды засталіся вернымі ваеннай прысязе".

У звароце гаворыцца, што праз дзясяткі гадоў многія беларускія сем'і захоўваюць трывожныя ўспаміны аб той вайне. Беларусь шануе сваіх сыноў, якія загінулі на полі бою, смуткуе разам з іх роднымі і блізкімі.

"Цяпер мы з'яўляемся сведкамі таго, як салдаты ўдачы і наёмнікі з усяго свету сцякаюцца ў гарачыя кропкі ў пошуках нажывы. Воіны-афганцы ж сталі прыкладам бескарыслівага служэння чалавецтву, не толькі на доўгія гады прадухіліўшы распаўсюджванне экстрэмізму і наркагандлю, але і стварыўшы ўмовы для дабрабыту насельніцтва на вызваленых тэрыторыях", - падкрэсліў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка таксама сказаў: "Ветэраны вайны ў Афганістане, як ніхто іншы, ведаюць рэальную цану міру і стваральнай працы. На працягу ўсіх гадоў незалежнасці нашай дзяржавы вы з'яўляецеся яе надзейнай апорай, дастойным арыенцірам для маладога пакалення".

Прэзідэнт пажадаў усім моцнага здароўя, удачы, дабрабыту і мірнага неба над галавой. "Няхай гармонія і шчасце жывуць у вашых сем'ях", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Зварот Прэзідэнта Беларусі да воінаў-інтэрнацыяналістаў, ветэранаў вайны ў Афганістане

Воінам-інтэрнацыяналістам,
ветэранам вайны ў Афганістане

Паважаныя таварышы!

Сёння, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, мы выказваем глыбокую ўдзячнасць і падзяку ўсім, хто сумленна і мужна выканаў воінскі абавязак за межамі Радзімы.

У складзе абмежаванага кантынгенту савецкіх войскаў у Аўганістане нашы суайчыннікі першымі ў свеце кінулі выклік міжнароднаму тэрарызму і назаўсёды засталіся вернымі ваеннай прысязе.

Праз дзясяткі гадоў многія беларускія сем'і захоўваюць трывожныя ўспаміны аб той вайне. Беларусь шануе сваіх сыноў, якія загінулі на полі бою, смуткуе разам з іх роднымі і блізкімі.

Цяпер мы з'яўляемся сведкамі таго, як салдаты ўдачы і наёмнікі з усяго свету сцякаюцца ў гарачыя кропкі ў пошуках нажывы. Воіны-афганцы ж сталі прыкладам бескарыслівага служэння чалавецтву, не толькі на доўгія гады прадухіліўшы распаўсюджванне экстрэмізму і наркагандлю, але і стварыўшы ўмовы для дабрабыту насельніцтва на вызваленых тэрыторыях.

Ветэраны вайны ў Афганістане, як ніхто іншы, ведаюць рэальную цану міру і стваральнай працы. На працягу ўсіх гадоў незалежнасці нашай дзяржавы вы з'яўляецеся яе надзейнай апорай, дастойным арыенцірам для маладога пакалення.

Жадаю вам моцнага здароўя, удачы, дабрабыту і мірнага неба над галавой. Няхай гармонія і шчасце жывуць у вашых сем'ях.

Аляксандр Лукашэнка.

15 лютага 2023 г.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі