21 красавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў рэзультаты беларускіх спартсменаў у сферы спорту вышэйшых дасягненняў. Аб гэтым ён заявіў сёння ў Пасланні беларускаму народу і Нацыянальнаму сходу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, работа ў гэтай сферы поўнасцю правалена. "Мы зрабілі вельмі многае, калі не ўсё, каб чакаць ад нашых спартсменаў самых высокіх рэзультатаў, якімі будзе ганарыцца краіна. Аднак без адраджэння дзіцячага спорту, які дае магчымасць адбіраць і выхоўваць сапраўдныя таленты, нам не дабіцца яркіх перамог. Слабым месцам застаецца ўзровень і кваліфікацыя трэнерскіх кадраў. Навядзём парадак у гэтых двух пытаннях - рэзультат не прымусіць сябе чакаць. Пры гэтым хачу сказаць, што работа ў сферы спорту вышэйшых дасягненняў поўнасцю правалена. Самая высокая ідэалогія сёння - спорт. Мільёны глядзяць за спартсменамі, балеюць і перажываюць за іх", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка.