3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Ва ўрадзе будуць замяняцца людзі, якія абяцаюць, але нічога не робяць. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Ва ўрадзе мы спакойна будзем ажыццяўляць кадравую палітыку з заменай людзей, калі яны абяцаюць, але нічога не робяць, ды яшчэ і калі Прэзідэнт гаворыць, што гэта трэба выканаць, яны недзе на кухні шэпчуцца, што гэтага не будзе. Не, гэта будзе", - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. Паводле яго слоў, працэс пачаўся ўжо. "Вы бачыце, што паступова, без гвалту і крыку, новыя людзі прыходзяць. Тыя, хто не спрацаваў, адыходзяць. Адыходзяць і тыя, у кім мы не бачым перспектывы", - растлумачыў кіраўнік дзяржавы.
Прэзідэнт анансаваў нараду з урадам, на якой будуць падведзены вынікі работы ў 2016 годзе. "Пагаворым у бліжэйшы час, як мы дзейнічаем, ці ўсе абяцанні, дадзеныя мной у перадвыбарнай кампаніі, выконваем", - сказаў ён.