Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Врс 2020

Лукашэнка: узаемная падтрымка і агульная гістарычная памяць - трывалы фундамент партнёрства Мінска і Пекіна

Лукашэнка: узаемная падтрымка і агульная гістарычная памяць - трывалы фундамент партнёрства Мінска і Пекіна
Фота з архiва

3 верасня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка накіраваў віншаванне Старшыні Кітайскай Народнай Рэспублікі Сі Цзіньпіну з 75-годдзем Перамогі над японскім мілітарызмам і заканчэння Другой сусветнай вайны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Пачаўшыся як нацыянальна-вызваленчае супраціўленне кітайскага насельніцтва японскім захопнікам, гераічная барацьба Кітая за сваю свабоду і незалежнасць стала часткай сусветнага процістаяння фашызму і мілітарызму, - гаворыцца ў віншаванні. - Дзякуючы бязмежнай мужнасці, стойкасці духу і патрыятызму кітайскі народ стрымліваў наступ японскага агрэсара, што дало магчымасць саюзнікам сканцэнтравацца на іншых франтах".

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што Беларусь і Кітай, самааддана змагаючыся за мірнае жыццё, унеслі неацэнны ўклад у агульную перамогу і прадвызначылі шчаслівую і спакойную будучыню нашчадкаў. "Мы свята шануем подзвіг пакалення пераможцаў, якія перамаглі ворага ў паднялі краіны з руін. Нашы дзяржавы паслядоўна выступаюць супраць любых спроб рэабілітацыі фашызму, мілітарызму і фальсіфікацыі гісторыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Прэзідэнт звярнуў увагу, што Беларусь, як адна з найбольш пацярпелых у ходзе Другой сусветнай вайны краін, і ў далейшым будзе прыкладаць мэтанакіраваныя намаганні па ўвекавечанні сумеснага гераічнага мінулага, недапушчэнні паўтарэння такой трагедыі.

"Узаемная падтрымка ў цяжкія часы, агульная гістарычная памяць служаць трывалым фундаментам усебаковага партнёрства Мінска і Пекіна, абумоўліваюць напаўненне двухбаковага супрацоўніцтва практычным стваральным зместам", - заявіў Прэзідэнт Беларусі.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі