Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

5 Ліп 2017

Лукашэнка: У пытанні смяротнай кары беларуская дзяржава не можа пайсці супраць волі народа

5 ліпеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. У пытанні смяротнай кары беларуская дзяржава не можа пайсці супраць волі народа. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на пленарным пасяджэнні, прысвечаным урачыстаму адкрыццю ў Мінску 26-й штогадовай сесіі Парламенцкай асамблеі АБСЕ, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нас заклікаюць да адмены смяротнай кары. Мы гэтыя прапановы чуем, і не толькі чуем. Але супраць волі народа, пераважная частка якога на рэферэндуме выказалася за яе захаванне, ні адна дзяржава пайсці не можа. Ні адна цывілізаваная еўрапейская дзяржава", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт нагадаў, што адпаведныя прэтэнзіі прад'яўляліся да Беларусі яшчэ на пачатку яе незалежнасці. Ад краіны патрабавалі правядзення рэферэндуму па гэтым пытанні. "Мы як маладая суверэнная дзяржава прыслухаліся да вашых парад - вынеслі гэта пытанне на рэферэндум і атрымалі вынік. Цяпер, каб ад гэтага адмовіцца, патрэбны час. Таму вы, калі ласка, нас не падганяйце. Мы ведаем, што гэта такое і якія вашы патрабаванні. Упэўнены, што мы паступова прыйдзем да вырашэння гэтай праблемы", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі