20 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. У грамадстве назбіралася маса чаканняў, якія трэба задаволіць. На гэта звярнуў увагу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на нарадзе па актуальных пытаннях развіцця краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Прэзідэнт падкрэсліў, што не хоча згуляць на папулізме, які павінен быць поўнасцю выключаны з палітыкі. Людзі чакаюць змяненняў да лепшага. "І асаблівасць праведзеных выбараў можна ахарактарызаваць наступным чынам: мы вас падтрымаем і падтрымалі, але патрэбны змяненні да лепшага", - выказаў Аляксандр Лукашэнка пажаданні людзей.
"У грамадстве назбіралася вялікая маса чаканняў, я сказаў бы, крытычная маса чаканняў. І не задаволіць гэтыя чаканні мы не маем права", - перакананы беларускі лідар.
Паводле яго слоў, "галоўнае - жыццёвы ўзровень павінен расці". Тыя, хто выбіраў Прэзідэнта, разлічваюць на павышэнне свайго жыццёвага ўзроўню. "Я не кажу якім чынам. Усе вы павінны даць людзям работу і запатрабаваць за прадукцыйнасць працы", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.