Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

29 Чэр 2020

Лукашэнка: у будучай пяцігодцы кожны студэнт будзе мець сваё месца ў інтэрнаце

Лукашэнка: у будучай пяцігодцы кожны студэнт будзе мець сваё месца ў інтэрнаце

29 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка абяцае, што ў будучай пяцігодцы будзе дасягнута 100%-ная забяспечанасць студэнтаў інтэрнатамі. Аб гэтым ён заявіў сёння на сустрэчы з педагагічным актывам краіны, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"На сённяшні дзень мы забяспечваем 89,5 працэнта маючых патрэбу студэнтаў месцамі ў інтэрнаце. А ў асобных абласцях набліжаемся да 100 працэнтаў", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"У гэтым напрамку мы будзем рухацца. У будучай пяцігодцы з інтэрнатамі студэнтаў мы разбяромся. Кожны студэнт будзе мець сваё месца ў інтэрнаце", - сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што гонар краіны - студэнцкая вёска ў Мінску, якая з'яўляецца сучасным комплексам амаль на 10 тыс. месцаў. "Інтэрнаты ў ім па ўмовах пражывання цяпер на ўзроўні атэля. Няхай 3-зоркавага, але атэля", - заўважыў Прэзідэнт.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі