19 жніўня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Ісламскай Рэспублікі Афганістан Махамада Ашрафа Гані і афганскі народ са 100-годдзем незалежнасці краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
У віншаванні адзначаецца, што ў Беларусі з вялікай павагай ставяцца да намаганняў афганскага кіраўніцтва па ўмацаванні суверэнітэту, абароне нацыянальных інтарэсаў, забеспячэнні сацыяльна-эканамічнага прагрэсу краіны і паступальным павышэнні дабрабыту яе жыхароў.
"Вынікі нашай сустрэчы на пляцоўцы саміту Шанхайскай арганізацыі супрацоўніцтва ў чэрвені 2019 года і дамоўленасці, дасягнутыя ў час першага пасяджэння сумеснага беларуска-афганскага камітэта па гандлёвым і эканамічным супрацоўніцтве, надалі значны дадатковы імпульс узаемадзеянню паміж нашымі дзяржавамі. Спадзяюся на яго паспяховае дынамічнае развіццё на карысць абодвух народаў", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.