26 мая, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў народ Грузіі з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Шлях да ўтварэння сучаснай грузінскай дзяржавы прадаўжаўся не адно тысячагоддзе, напоўненае гераічнай барацьбой, перыядамі росквіту і цяжкіх выпрабаванняў. З гонарам, вялікай адвагай і годнасцю прайшлі яго жыхары гэтай цудоўнай зямлі, - гаворыцца ў віншаванні. - У Беларусі з цеплынёй ставяцца да грузін, якія ўвасабляюць найбагацейшую культуру, непаўторны каларыт і гасціннасць свайго роднага краю".
За гады суверэнітэту Беларусь і Грузія дасягнулі значных поспехаў у развіцці двухбаковых эканамічных, навуковых, культурных сувязей, аснову якіх заўсёды складалі павага і давер.
"Упэўнены, абапіраючыся на гістарычна абумоўленыя дружалюбныя адносіны, нашы народы змогуць захаваць і памножыць вынікі сумеснай работы ў розных сферах супрацоўніцтва", - падкрэсліў беларускі лідар.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў народу Грузіі мірнага неба, дабрабыту і працвітання.