4 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў старшыню Дзяржаўнай думы Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі, старшыню Парламенцкага сходу Саюза Беларусі і Расіі Вячаслава Валодзіна з днём нараджэння. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"У Беларусі Вас ведаюць як значнага палітычнага дзеяча і прыхільніка беларуска-расійскай інтэграцыі", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што пад кіраўніцтвам Вячаслава Валодзіна Дзяржаўная дума Федэральнага сходу Расійскай Федэрацыі і Парламенцкі сход Саюза Беларусі і Расіі прыкладуць усе намаганні для прымнажэння традыцый міжпарламенцкага ўзаемадзеяння на карысць двух брацкіх народаў.
Прэзідэнт пажадаў Вячаславу Валодзіну моцнага здароўя, дабрабыту і поспехаў у рэалізацыі планаў.