Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

4 Сак 2022

Лукашэнка: у Беларусі трэба будзе нанава выбудаваць іерархію нарматыўных прававых актаў

Лукашэнка: у Беларусі трэба будзе нанава выбудаваць іерархію нарматыўных прававых актаў
Фота з архiва

4 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі трэба будзе нанава выбудаваць іерархію нарматыўных прававых актаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на ўрачыстай цырымоніі падпісання Рашэння рэспубліканскага рэферэндуму па абноўленай Канстытуцыі, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У новай Канстытуцыі мы адмовіліся ад дэкрэтаў, якія прымаў Прэзідэнт. Вызначылі, што ўказы і распараджэнні не павінны супярэчыць законам. Надышоў час. Раней прынятыя акты Прэзідэнта, безумоўна, прадоўжаць дзейнічаць. Але іх трэба перагледзець. Адны - пакінуць, нормы іншых - абавязкова перанесці ў законы, а ад трэціх - адмовіцца. На гэту работу Канстытуцыяй адведзена два гады", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

"Я ўжо гаварыў, што, прыняўшы Канстытуцыю, наша жыццё па рэфармаванні заканадаўства не спыніцца. Наадварот, надыходзіць перыяд самай цяжкай, карпатлівай творчай работы. За два гады мы павінны прывесці ўсе заканадаўчыя, законныя і падзаконныя акты пад Канстытуцыю. Нам трэба будзе нанава выбудаваць іерархію нарматыўных прававых актаў. Арганічна ўплесці ў яе рашэнні Усебеларускага народнага сходу", - дадаў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі