Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Чэр 2016

Лукашэнка: У Беларусі неабходна мадэрнізаваць кіраванне эканомікай

22 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі неабходна мадэрнізаваць кіраванне эканомікай, заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння на V Усебеларускім народным сходзе, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Нам неабходна мадэрнізаваць кіраванне разам з абнаўленнем вытворчасцей. Менавіта тады мы атрымаем поўную аддачу ад мадэрнізацыі: заваюем новыя рынкі, прададзім прадукцыю з прыбыткам і дастойна заплацім кожнаму працаўніку", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.

Паводле слоў Прэзідэнта, задача на бліжэйшыя 5 гадоў - пераадолець адставанне і трывала заняць сваю нішу ў сусветнай эканоміцы. "За гэты час мы павінны выйсці на якасна новы ўзровень тэхналогій у большасці галін і забяспечыць на гэтай аснове рост дабрабыту грамадзян", - сказаў ён.

Асновай руху наперад на сучасным этапе павінны стаць новыя падыходы да мадэрнізацыі эканомікі і эфектыўнае дзяржаўнае кіраванне. Цяпер пад аператыўным кіраваннем міністэрстваў і канцэрнаў знаходзяцца 1005 арганізацый - амаль палавіна чыстых актываў эканомікі. Але пры гэтым іх уклад у агульную выручку па краіне складае толькі чвэрць (прыкладна 25 працэнтаў). Лічбы наглядна паказваюць, што эфектыўнасць дзейнасці гэтых прадпрыемстваў застаецца невысокай.

"Адна з прычын такога стану спраў - нізкая якасць кіравання, - лічыць Аляксандр Лукашэнка. - Трэба ўмацаваць гаспадарчую самастойнасць, засяродзіць увагу на захаванні акцыянернага кошту і эфектыўнасці работы, скараціць затраты і тым самым павялічыць прадукцыйнасць працы".

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі