Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

3 Лют 2017

Лукашэнка: У Беларусі не павінна быць паліцэйскай дзяржавы

Лукашэнка: У Беларусі не павінна быць паліцэйскай дзяржавы3 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. У Беларусі не павінна быць паліцэйскай дзяржавы. Аб гэтым заявіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з прадстаўнікамі грамадскасці, беларускіх і замежных СМІ, каменціруючы гучныя затрыманні бізнесменаў і чыноўнікаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Усё павінна быць абгрунтавана, па законе", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы, гаворачы аб затрыманнях чыноўнікаў і бізнесменаў.

Аляксандр Лукашэнка акцэнтаваў увагу, што не павінна быць такога і няма цяпер, калі ў цяжкі для краіны час хтосьці з чыноўнікаў будуе сабе асабнякі і рэзідэнцыі. "Можа, хтосьці і павёў сябе непрыстойна, але мы ж гэтага не тоім. Я часам пабойваюся: у нас столькі на пасадку пайшло чыноўнікаў, і немалога калібру. Але гэта павінна быць справядліва: узяў - сеў, не браў - жыві і працуй. У нас не павінна быць паліцэйскай дзяржавы", - адзначыў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы звярнуў увагу, што апошнім часам шэрагу банкіраў прабачылі парушэнні заканадаўства. "Плаці ў бюджэт у трохразовым памеры тое, што зафіксавана, і з мятлой на вуліцу. Банкірам ты ўжо ніколі не будзеш, ты ўжо на ўліку стаіш", - канстатаваў ён.

Пры гэтым Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў, што ў краіне ёсць і сумленныя бізнесмены. "А калі парушыў закон, больш таго, паяўляўся ў адным кадры з Прэзідэнтам, гэта накладае строгае абавязацельства. Мала людзей, якія з касой са мной ходзяць, і калі ты папаўся, журналісты цябе зафіксавалі, то павінен быць цішэй вады, ніжэй травы. А калі ты дзесьці парушыў закон, то я дапамагу Шуневічу з Вакульчыкам, каб яны цябе засадзілі і надоўга. І я так раблю", - канстатаваў кіраўнік дзяржавы.

Беларускі народ справядлівы і нават крыху савецкі, адзначыў Прэзідэнт. "Гэта шчасце. Але трэба адвыкаць з-за вугла паглядаць суседу ў кішэнь, у агарод. Часы мяняюцца, мы далі свабоду людзям, далі магчымасць зарабіць, не парушыўшы закон. Так, я бачу, што ён багаты, але закон ён не парушыў, мы ж не можам яго даймаць. Так мы ўсіх разгонім у краіне - нікога не застанецца. І ў савецкае мінулае ніхто не хоча вяртацца, дык давайце выберам дарогу, каб кагосьці не пакрыўдзіць, не зачапіць, не насаліць празмерна. Давайце шукаць кансэнсус, каб праз 25 гадоў незалежнасці з-за соткі зямлі або нейкай халупы не пачалі касіць адзін аднаго - тыя часы мінулі", - рэзюмаваў Аляксандр Лукашэнка.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі