Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Чэр 2016

Лукашэнка: У Беларусі актыўная, думаючая, неабыякавая да яе будучага моладзь

25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў юнакоў і дзяўчат краіны з Днём моладзі, паведамілі БЕЛТА ў прэс-службе беларускага лідара.

"Сёння грамадства ўскладае на вас вялікія надзеі, паколькі новае аблічча эканомікі, культурнага і грамадскага жыцця краіны ў многім будзе залежаць ад арганічнага ўключэння маладога пакалення грамадзян у вырашэнне самых адказных і складаных задач", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.

"Прыемна бачыць, што ў нас актыўная, думаючая моладзь, неабыякавая да будучага роднай Беларусі. Многія з вас дасягаюць поспехаў у вучобе і працы, творчасці і спорце, паказваюць прыклад міласэрнасці і гуманізму", - адзначыў Прэзідэнт.

Дзяржава робіць усё магчымае для таго, каб кожны малады чалавек змог выбраць свой прафесійны шлях, пабудаваць шчаслівае жыццё і прымяніць здольнасці на карысць Радзімы, гаворыцца ў віншаванні.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі