24 красавіка, Батумі /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. У Беларусі і Грузіі няма ніякіх праблем у палітыцы. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка журналістам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"У цэлым наогул ніякіх у палітыцы праблем. Я сумленна гавару. Мы з гэтага пачалі нашы перагаворы з Прэзідэнтам Грузіі. У нас у палітыцы няма ніякіх праблем", - сказаў беларускі лідар.
На думку кіраўніка беларускай дзяржавы, краінам трэба стварыць трывалы фундамент двухбаковых адносін. "А гэта гандаль, гэта эканоміка - вось што галоўнае", - адзначыў ён.
"А палітыка ў нас - вы і самі адчуваеце, што без праблем", - дадаў Прэзідэнт Беларусі.