11 сакавіка, Масква /Кар. БЕЛТА/. Трэба з'яднацца ў АДКБ і ЕАЭС, што дапаможа пераадолець санкцыйныя абмежаванні. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння ў Крамлі на перагаворах з Прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Я хачу прапанаваць вам: слухайце, вы заўсёды дапамагалі сваім саюзнікам. Казахам дапамагалі. Ды ўсім. Рынак вы некаторым адкрылі. Не буду іх называць, яны крыўдзяцца. Ну, дык нам трэба неяк сабрацца ў АДКБ, нам трэба ў ЕАЭС сабрацца, з'яднацца разам. Усе ж гаварылі аб тым, што нам трэба разам быць. Ну дык давайце збяром. І, паверце, яшчэ дабавіўшы гэтыя рынкі, мы праз месяц забудзем, што ў нас ёсць санкцыі. Таму АДКБ і ЕАЭС, вось я ўношу прапанову (думаю, вы мяне падтрымаеце), - нам трэба сабрацца ў Маскве, сесці за стол перагавораў і дамовіцца: мы вам гэта прадаём, вы нам - гэта. І выбудоўваем нашу агульную эканамічную палітыку", - сказаў Прэзідэнт Беларусі.
"Таму я сёння ў Маскву прыехаў з нармальным настроем, упэўнены ў тым, што мы лепш зробім, чым у нас заўсёды было пасля распаду СССР і нават у Савецкім Саюзе. Сітуацыя не тая, каб перажываць за нейкія падзеі. Час проста патрэбны. Вялікае бачыцца на адлегласці", - дадаў беларускі лідар.