31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што за гады суверэнітэту ў Кыргызстане рэалізаваны важныя ініцыятывы, накіраваныя на ўмацаванне дзяржаўнасці, забеспячэнне росту эканомікі, павышэнне аўтарытэту Кыргызстана на міжнароднай арэне.
"Упэўнены, традыцыі ўзаемнай павагі і дружбы нашых народаў, што складваліся дзесяцігоддзямі, будуць і ў далейшым служыць трывалай асновай для паступальнага развіцця палітычнага дыялогу, пашырэння плённых кантактаў у эканамічнай і гуманітарнай сферах, цеснага супрацоўніцтва ў рамках інтэграцыйных аб'яднанняў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы пажадаў Садыру Жапараву добрага здароўя і новых здзяйсненняў на карысць Айчыны, а жыхарам Кыргызстана - шчасця, міру і згоды.