8 кастрычніка, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час міжнароднай канферэнцыі "Еўрапейская бяспека: адысці ад краю бездані" сустрэўся з экс-прэзідэнтам Харватыі Сцяпанам Месічам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
На сустрэчы абмеркаваны некаторыя гістарычныя моманты развіцця краін Балканскага паўвострава, пытанні, звязаныя ў цэлым з умацаваннем міжнароднай і рэгіянальнай бяспекі. Сцяпан Месіч згадаў аб некаторых гістарычных момантах і ролі тагачаснай Югаславіі ў сусветнай палітыцы.
Экс-прэзідэнт Харватыі ўдзельнічае ў рабоце міжнароднай канферэнцыі ў Мінску і ў сваім выступленні закрануў важныя тэмы бяспекі і процідзеяння актуальным выклікам і пагрозам. Кіраўнік беларускай дзяржавы падзякаваў Сцяпану Месічу за прыезд у Мінск. "Для нас гэта вельмі важна, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - З вашага выступлення я яшчэ лепш пра вас даведаўся. Кардынальна палепшылася меркаванне аб тых людзях, якія жылі ў некалі вельмі моцнай краіне, якой мы зайздросцілі, у якой мы вучыліся". Як падкрэсліў Прэзідэнт Беларусі, Югаславія ў свой час была магутнай дзяржавай, напэўна, таму - непажаданай некаторым уладным людзям. "Гэта маё цвёрдае перакананне. І вось я сёння, слухаючы ваша выступленне, не мог пазбавіцца гэтай думкі", - сказаў ён.