Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2016

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Кучмам

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Украіны Кучмам22 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 22 снежня правёў сустрэчу з экс-прэзідэнтам Украіны Леанідам Кучмам. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

Бакі цёпла паразмаўлялі і абмяняліся падарункамі. Яны таксама падкрэслілі дружалюбны характар адносін як у асабістым плане, так і паміж народамі дзвюх краін. Беларусь і Украіна 27 снежня 2016 года адзначаць 25-годдзе ўстанаўлення дыпламатычных адносін.

Аляксандр Лукашэнка сказаў, што рады магчымасці сустрэцца. "Для мяне заўсёды вялікі гонар сустрэцца. А потым таксама, каб людзі ведалі, што жыццё прадаўжаецца", - заявіў Леанід Кучма.

"Так, і што мы засталіся сябрамі", - адзначыў Прэзідэнт Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка і Леанід Кучма таксама абмеркавалі бягучы стан і перспектывы развіцця беларуска-ўкраінскіх адносін, работу на мінскай пляцоўцы трохбаковай кантактнай групы па ўрэгуляванні сітуацыі на ўсходзе Украіны.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі