Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

16 Ліс 2018

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам

Лукашэнка сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам

16 лістапада, Мінск /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў Палацы Незалежнасці сустрэўся з экс-прэзідэнтам Латвіі Гунцісам Улманісам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка і Гунціс Улманіс цёпла паразмаўлялі, успомнілі сустрэчы мінулых гадоў. "Я з такім жаданнем сёння сюды прыйшоў, як да блізкага знаёмага чалавека. Успомніў усе гэтыя моманты, калі мы сустракаліся, - адзначыў экс-прэзідэнт Латвіі. - Мне ніхто ніколі не сапсуе тыя сардэчныя ўзаемаадносіны, якія былі і ёсць".

"Добра, што ёсць што ўспомніць", - згадзіўся Прэзідэнт Беларусі.

Гунціс Улманіс нагадаў, што кіраўніка беларускай дзяржавы чакаюць з візітам у Рызе: "Мой калега (дзеючы Прэзідэнт Латвіі) выказаў гэту прапанову, з міністрам замежных спраў Беларусі таксама ўчора гаварылі, што ў Рызе вы павінны пабываць".

"Абавязаны", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка і Гунціс Улманіс абмеркавалі розную тэматыку, у тым ліку былі адзначаны цесныя кантакты паміж грамадзянамі абедзвюх краін.

Як паведамлялася БЕЛТА, Гунціс Улманіс знаходзіцца ў Беларусі для ўдзелу ў мерапрыемствах, прысвечаных 100-годдзю абвяшчэння незалежнасці Латвіі, якое будуць адзначаць 18 лістапада. Ён першы прэзідэнт Латвіі пасля аднаўлення незалежнасці ў 90-я гады XX стагоддзя і траюрадны пляменнік старшыні Часовага ўрада, які ўдзельнічаў у абвяшчэнні Латвійскай Рэспублікі ў лістападзе 1918 года, Карліса Улманіса.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі