12 лістапада, Вена /Уладзімір Мацвееў - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час афіцыйнага візіту ў Аўстрыю правёў сустрэчу са старшынёй Нацыянальнага савета Аўстрыі Вольфгангам Саботкам, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
Кіраўнік дзяржавы таксама пакінуў запіс на беларускай мове ў Кнізе ганаровых гасцей аўстрыйскага парламента: "Шчыра дзякую за гасцiнны прыём у Парламенце Аўстрыi. Рады магчымасцi абмеркаваць шляхi далейшага развiцця канструктыўных адносiн памiж нашымi еўрапейскiмi дзяржавамі, пашырэння супрацоўнiцтва ў разнастайных галiнах на карысць беларускага i аўстрыйскага народаў".