Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

22 Снж 2017

Лукашэнка: Стварэнне рабочых месц - галоўны паказчык эфектыўнасці работы кіраўнікоў дзяржорганаў

22 снежня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Стварэнне рабочых месц павінна стаць галоўным паказчыкам эфектыўнасці работы кіраўнікоў дзяржаўных органаў. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў сёння на сустрэчы з прадстаўнікамі дзелавых колаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас сёння каля паўмільёна працаздольных грамадзян наогул не занята ў эканоміцы краіны. У сувязі з гэтым занятасць насельніцтва з'яўляецца вельмі важнай задачай, і мы ўжо зрабілі шмат захадаў па вырашэнні гэтай праблемы. Стварэнне рабочых месц павінна стаць асноўным паказчыкам эфектыўнасці работы кіраўнікоў дзяржаўных органаў", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт падкрэсліў, што вельмі важна стымуляваць грамадзян да працы, дапамагаць ім знайсці работу, прычым як у дзяржаўным, так і ў прыватным сектары. "Наша задача - не ствараць перашкод для добрасумленных прадпрымальнікаў, не стрымліваць дзелавую ініцыятыву, не абмяжоўваць права бізнесменаў на разумную рызыку", - заявіў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што цяпер малы і сярэдні бізнес - гэта кожны чацвёрты рубель у валавым унутраным прадукце, трэць інвестыцый у эканоміку, кожнае трэцяе рабочае месца. "Гэта ўжо нямала, але трэба больш", - лічыць ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі