11 лютага, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірана Хасана Раўхані і народ гэтай краіны з 40-й гадавінай перамогі Ісламскай рэвалюцыі ў Іране. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены, што развіццё дынамічнага і плённага супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і Ісламскай Рэспублікай Іран будзе і ў далейшым садзейнічаць дабрабыту грамадзян дзвюх дзяржаў, а істотны патэнцыял двухбаковага ўзаемадзеяння ў розных сферах будзе паспяхова рэалізаваны", - падкрэсліў кіраўнік дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў моцнага здароўя і цвёрдай палітычнай волі Прэзідэнту Ірана, а таксама міру і працвітання дружалюбнаму іранскаму народу.