10 сакавіка, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Праблема страхавога стажу для ваеннаслужачых павінна быць вырашана. Такую задачу Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паставіў сёння на нарадзе па выніках дзейнасці праваахоўных органаў у 2016 годзе і пытаннях аптымізацыі праваахоўнай і судовай сістэм, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Неабходна ўважліва паглядзець на праблему так званага страхавога стажу для ваеннаслужачых. Гэта няправільна, калі выслуга гадоў на ваеннай службе наогул не залічваецца ў страхавы стаж, неабходны для назначэння працоўнай пенсіі", - лічыць Аляксандр Лукашэнка.
У выніку ваеннаслужачы, які звольнены без ваеннай пенсіі, але праслужыў 10, 15 і больш гадоў, павінен нараўне з учарашнім студэнтам у сталым узросце адпрацаваць яшчэ 20 гадоў для атрымання працоўнай пенсіі. "Такая сітуацыя асабліва несправядлівая ў адносінах да ваеннаслужачых, якія звальняюцца са службы без ваеннай пенсіі па прычынах, што незалежаць ад іх", - падкрэсліў Прэзідэнт.