Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Ліс 2015

Лукашэнка: Спартыўныя аб'екты павінны быць поўнасцю загружаны

12 лістапада, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Спартыўныя аб'екты павінны быць поўнасцю загружаны з раніцы да позняга вечара, каб людзі маглі займацца спортам у зручны для іх час. Такую задачу паставіў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка сёння ў час наведвання новага шматфункцыянальнага фізкультурна-аздараўленчага комплексу "Мандарын" у Мінску, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што, як толькі аб'ект створаны, неабходна адразу ж прадумаць яго рацыянальнае выкарыстанне. "Палац пабудавалі - адразу трэба распісаць, каб з 6 раніцы да 24 вечара людзі тут займаліся. Усё павінна быць запоўнена і павінна выкарыстоўвацца", - лічыць Прэзідэнт.

На думку Аляксандра Лукашэнкі, недапушчальна, калі спартыўныя аб'екты, у якія ўкладзены немалыя сродкі, выкарыстоўваюцца неэфектыўна, і там няма дастатковай колькасці наведвальнікаў. У прыватнасці, кіраўнік дзяржавы здзівіўся, што не поўнасцю задзейнічаны велатрэк і корты. "Няўжо няма жадаючых пакруціць веласіпед або пагуляць у тэніс?" - задаўся пытаннем Прэзідэнт. Правёўшы паралель з заходнімі краінамі, Аляксандр Лукашэнка заўважыў, што там корты пастаянна задзейнічаны.

Прэзідэнт запатрабаваў ад чыноўнікаў вырашыць праблему загружанасці спартыўных аб'ектаў у Мінску, прыняўшы для гэтага ўсе неабходныя меры. Вялікую ролю ў гэтым адыгрывае і папулярызацыя здаровага ладу жыцця і спорту.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі