1 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Патрыярха Маскоўскага і ўсяе Русі Кірыла з гадавінай інтранізацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Ваша шматгадовае служэнне Прадстаяцелем Рускай Праваслаўнай Царквы з'яўляецца наглядным прыкладам бязмежнай духоўнай годнасці, поўнай самааддачы і сапраўды евангельскага паслушэнства. Маскоўскі патрыярхат сёння - апора захавання шматвяковых хрысціянскіх традыцый, агульначалавечых каштоўнасцей і найбагацейшай культуры славянскіх народаў", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што ў цяперашні складаны час міратворчыя ініцыятывы Патрыярха Кірыла, малітвы аб міласэрнасці і любові да бліжняга кансалідуюць грамадства, гарманізуюць міжканфесійныя і міжрэлігійныя кантакты, дораць надзею людзям усіх кантынентаў і дапамагаюць пераадолець выпрабаванні, якія выпалі на наш век.
"Вельмі шаную Ваш уклад ва ўмацаванне і развіццё беларуска-расійскіх адносін", - дадаў Прэзідэнт.
Ён пажадаў Прадстаяцелю РПЦ добрага здароўя і доўгіх гадоў жыцця на карысць праваслаўя. "Вас заўсёды чакаюць і вельмі цэняць на брацкай беларускай зямлі", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.