Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

26 Стд 2017

Лукашэнка: Сярэдняя зарплата $500 - гэта не завоблачная лічба і не папулізм

26 студзеня, Мінск /Міхаіл Маціеўскі - БЕЛТА/. Сярэдні ўзровень заработнай платы $500 - гэта не завоблачная лічба і не папулізм. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў у час размовы з навуковымі і навукова-педагагічнымі работнікамі пасля цырымоніі ўручэння дыпломаў доктара навук і атэстатаў прафесара, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"У нас няма такой катастрофы, калі нельга зарабіць. Зарабіць можна. Але тым не менш нам трэба павышаць жыццёвы ўзровень, - упэўнены Аляксандр Лукашэнка. - Сярэдняя зарплата $500 - гэта не завоблачная лічба. Папярэдне мне далажылі, што мы ўжо ў снежні мінулага года мелі пад $417 сярэднюю зарплату па краіне. Засталося зусім крыху, каб дасягнуць $500".

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, скептыкі, якія лічаць, што такога ўзроўню зарплаты дасягнуць немагчыма, ёсць і ва ўрадзе. "Немагчыма - кладзі партфель і ідзі. Калі Прэзідэнт паставіў задачу, яна павінна быць выканана. Гэта што, нерэалізуемая задача? Рэалізуемая. Проста трэба больш прадаць таго, што мы ўмеем рабіць, і таго, што не рабілі да гэтага часу. Прадавайце і плаціце людзям", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

У некаторых краінах, заўважыў Прэзідэнт, даходы багатых людзей у дзясяткі разоў перавышаюць даходы бяднейшых слаёў насельніцтва. "Глядзіш і на некаторых нашых багаценькіх (добра, алігархаў у краіне няма): яны больш адпачываюць у год, чым працуюць. А паглядзіш, што рабочыя маюць у гэтага багатага чалавека, гэта $350. Дык як ты можаш адпачываць на Сейшэлах або Канарскіх астравах, а рабочым не плаціць? - задаў рытарычнае пытанне кіраўнік дзяржавы. - Таму гэта ніякі не папулізм, гэта жыццё нашых людзей. Як бы ні было складана, усё ж такі людзі разумеюць сітуацыю. За гэта трэба ім плаціць. Шмат не прашу - $500. Вось трэба выйсці на $500, а далей няхай людзі стараюцца, больш націскаць не буду".

Прэзідэнт звярнуў увагу, што пры наяўнасці бясплатнай адукацыі і медыцыны, нізкага кошту паслуг ЖКГ і нават бензіну (краіна ж не мае шматлікіх радовішчаў нафты) гэты ўзровень заработнай платы прымальны. "Я магу вам заўтра даць $1000. Але - прыйшлі вучыцца ў школу - плаці, як на Захадзе; кінуўся ў навуку - плаці. Таму лепш нам не ламаць тое, што ёсць, а гэта паціху ўдасканальваць", - падкрэсліў беларускі лідар.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі