30 верасня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Санкцыі Захаду не дасягнулі сваіх мэт, у тым ліку дзякуючы шырокай міжнароднай падтрымцы Беларусі. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў 30 верасня, прымаючы даверчыя граматы паслоў замежных краін, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
"Нават ва ўмовах беспрэцэдэнтнага санкцыйнага націску Беларусь паспяхова развіваецца. Асабліва гэта датычыцца традыцыйных для нас галін прамысловасці і сельскай гаспадаркі. Мы змаглі пераарыентаваць экспарт, займаемся імпартазамяшчэннем, павялічылі пастаўкі ў Расію, Кітай і іншыя краіны. Далёкія ад нас. Як мы называем іх, далёкай дугі", - сказаў Прэзідэнт.
Ён прызнаў, што Беларусь адчувае негатыўны эфект ад заходніх абмежаванняў з-за адкрытасці сваёй эканомікі. "Тым не менш сваіх мэт гэтыя санкцыі не дасягнулі. У тым ліку дзякуючы шырокай міжнароднай падтрымцы Беларусі", - падкрэсліў беларускі лідар