Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

17 Ліп 2020

Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019-2020 гады

Лукашэнка ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019-2020 гады

17 ліпеня, Віцебск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ў час цырымоніі адкрыцця ХХIX Міжнароднага фестывалю мастацтваў "Славянскі базар у Віцебску" ўручыў прэміі Саюзнай дзяржавы ў галіне літаратуры і мастацтва за 2019-2020 гады, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Узнагарод удастоены кінарэжысёр студыі "Летапіс" народны артыст Беларусі Анатоль Алай, мастацкі кіраўнік тэатра-студыі кінаакцёра Нацыянальнай кінастудыі "Беларусьфільм" Аляксандр Яфрэмаў і аўтарскі калектыў у складзе рэжысёраў Ірыны Марголінай, Аксаны Чаркасавай, Алены Пяткевіч і Ірыны Кадзюковай.

Прэміі Саюзнай дзяржавы традыцыйна прысуджаюцца за значны ўклад ва ўмацаванне адносін братэрства, дружбы і ўсебаковага супрацоўніцтва паміж Беларуссю і Расіяй. Іх уладальнікі вызначаюцца раз у два гады. Упершыню прэміі Саюзнай дзяржавы былі ўручаны ў 2002 годзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі