Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

13 Снж 2024

Лукашэнка ўручыў пераходны сцяг лепшаму студатраду 2024 года

Лукашэнка ўручыў пераходны сцяг лепшаму студатраду 2024 года

13 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 13 снежня ўручыў пераходны сцяг лепшаму студатраду 2024 года - будаўнічаму атраду "Зодчыя" імя П.І. Блахіна. Кіраўнік дзяржавы перадаў сцяг у час урачыстай цырымоніі закрыцця трэцяга працоўнага семестра 2024 года на Усебеларускім злёце студэнцкіх атрадаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што мерапрыемства арганізавана з асаблівай, вельмі прыемнай нагоды - каб ушанаваць і ўзнагародзіць лепшую працоўную моладзь Беларусі. "Моладзь, чые энергія, патрыятызм і энтузіязм на працягу многіх месяцаў былі прыкладам для ўсёй краіны", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт перадаў пераходны сцяг камандзіру атрада "Зодчыя" Антону Машару і камісару атрада Дар'і Цыбулька, якія ў сваю чаргу падзякавалі кіраўніку дзяржавы за падтрымку студатрадаўскага руху ў Беларусі.

Аляксандр Лукашэнка, павіншаваўшы лепшы атрад, звярнуў увагу, што астатнім можа быць крыху крыўдна. Аб тым, якія пачуцці яны адчуваюць, Прэзідэнт ведае з асабістага вопыту работы ў студатрадзе. "Я памятаю сваё студатрадаўскае жыццё, гэта так крыўдна іншым атрадам, - заўважыў ён. - Ведаю, як крыўдна, калі ты таксама працаваў, а вось уручылі аднаму". Кіраўнік дзяржавы параіў абавязкова падтрымаць усе студатрады, якія добра працавалі, а іх удзельнікаў заклікаў не хвалявацца, што сцяг у гэтым годзе дастаўся не ім, паколькі "наперадзе яшчэ нямала студэнцкіх будаўнічых спраў" і магчымасць праявіць сябе яшчэ прадставіцца.

Атрад "Зодчыя" сфарміраваны на базе Полацкага дзяржаўнага ўніверсітэта імя Еўфрасінні Полацкай, у яго ўваходзяць 10 чалавек. Яны працавалі на будаўніцтве Рэспубліканскага цэнтра патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці. Гэтаму аб'екту быў прысвоены статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі.

У мэтах стымулявання дзейнасці студатрадаў, якія працуюць на аб'ектах са статусам Усебеларускай або абласной (Мінскай гарадской) маладзёжнай будоўлі, штогод праводзіцца конкурс на лепшы студатрад, па выніках якога ўручаецца пераходны сцяг.

Гісторыя студатрадаўскага руху ў Беларусі адлічваецца з 1963 года. Свайго росквіту ён дасягнуў у 1980-х гадах. Тады ўдзельнікамі студатрадаў сталі каля 35 тыс. маладых людзей. Новы імпульс рух атрымаў дзякуючы ўказу Прэзідэнта ад 12 мая 2005 года, якім рэгламентавана дзейнасць студатрадаў, вызначаны прэферэнцыі для іх удзельнікаў.

З 1 студзеня па 1 снежня 2024 года ў складзе 4043 атрадаў было працаўладкавана больш за 57,1 тыс. чалавек. Сярод аб'ектаў, якія атрымлівалі статус Усебеларускай маладзёжнай будоўлі - БелАЭС, мемарыяльны комплекс "Хатынь", Рэспубліканскі цэнтр патрыятычнага выхавання моладзі на базе Кобрынскага ўмацавання Брэсцкай крэпасці.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі