23 лютага, Мінск /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ўручыў генеральскія пагоны вышэйшаму афіцэрскаму складу, перадае карэспандэнт БЕЛТА.
У прыватнасці, пагоны генерал-маёра ўручаны Паўлу Муравейку, Ігару Дземідзенку, Вячаславу Язерскаму, Аляксандру Невяроўскаму, генерал-маёра міліцыі - Віктару Дубаўцу і Віктару Сянько, генерал-маёра юстыцыі - Аляксею Волкаву, Алегу Шаркову і Максіму Вароніну. Аляксандру Худалееву ўручаны пагоны генерал-маёра ўнутранай службы, Ігару Маршалаву - генерал-маёра фінансавай міліцыі.
Акрамя таго, старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі Юрыю Сянько прысвоена персанальнае званне дзяржаўнага саветніка мытнай службы III рангу, намесніку генеральнага пракурора Беларусі Аляксандру Дубаву - класны чын дзяржаўнага саветніка юстыцыі 3-га класа.Аляксандр Лукашэнка асабліва падкрэсліў, што атрымаць генеральскія пагоны ў Беларусі цяпер не так проста. Ён нагадаў, што ў свой час запатрабаваў значна скараціць колькасць генеральскіх пасад як ва Узброеных Сілах, так і ў праваахоўных органах. "Гэта і адбылося, амаль у два разы. Канкурэнцыя ўзрасла. Мы вельмі сур'ёзна падыходзім да гэтага, таму што ніяк нельга дэвальваваць званне генерала, як і званне прафесара", - адзначыў кіраўнік дзяржавы.
"Таму сапраўды найвялікшае дасягненне, найвялікшая праца - стаць генералам у незалежнай Беларусі", - лічыць Прэзідэнт.