Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

25 Лют 2024

Лукашэнка: роля парламента ў Беларусі будзе павышацца

Лукашэнка: роля парламента ў Беларусі будзе павышацца

25 лютага, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Роля парламента ў Беларусі будзе павышацца. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў журналістам пасля галасавання на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў і мясцовых саветаў дэпутатаў, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Ацэньваючы канкурэнцыю на цяперашніх выбарах, Прэзідэнт адзначыў, што "не тыя ўжо часы, калі гуртам ішлі на выбары".

"Людзі пачынаюць разумець, што ў Беларусі, напрыклад, Прэзідэнт - гэта не цар, гэта не Бог, гэта вельмі цяжкая работа. І загрузіць на сябе ў цяперашняй сітуацыі гэты груз нашай краіны не кожны вырашыцца. Гэтак жа і парламент, - адзначыў Аляксандр Лукашэнка. - Роля парламента будзе павышацца. Штомесяц, штогод. Частку паўнамоцтваў ужо мы перадаём парламенту і іншым органам улады. Ідзе пэўная перабудова, пакаленні змяняюцца".

Кіраўнік дзяржавы згадаў нядаўнюю заяву кіраўніка Цэнтральнай выбарчай камісіі Ігара Карпенкі: калі нехта хоча шоу на выбарах, трэба ісці ў цырк.

"Гэта вельмі сур'ёзнае мерапрыемства. Асабліва ў момант мадэрнізацыі нашай улады. Нас могуць пакрытыкаваць: нейкая слабая мадэрнізацыя. Але мы заўсёды гаварылі, што ўсюды ўсе працэсы павінны мець эвалюцыйны характар. Калі пайсці рэзка - таксама можна цяпер, але гэта рэвалюцыя. Ліміт рэвалюцый мы і расіяне ўжо вычарпалі. Да чаго гэта можа прывесці - Украіна. Яны таксама ліміт вычарпалі, але паспрабавалі ў 2014-2015 годзе, майданулі. Вось да чаго прывялі гэтыя рэзкія павароты. Таму мы спакойна ідзём, мадэрнізуючы сваю сістэму. Але трэба зрабіць, каб яна ўстаканілася, па-народнаму кажучы", - падкрэсліў Прэзідэнт.-0-

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі