12 снежня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Кеніі Ухуру Кеніяту з нацыянальным святам - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Упэўнены ў далейшым актыўным развіцці дружалюбных беларуска-кенійскіх адносін на карысць нашых краін. Спадзяюся, што ў хуткім часе Кенія стане адным з ключавых партнёраў Беларусі ў Афрыцы", - гаворыцца ў віншаванні.