31 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Кыргызстана Садыра Жапарава з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
"Гэта свята сімвалізуе адзінства народа, які прайшоў доўгі шлях станаўлення дзяржаўнасці. За гады суверэнітэту Мінск і Бішкек змаглі не толькі беражліва захаваць агульную гістарычную спадчыну, але і пашырыць кантакты па многіх напрамках", - гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што наглядным пацвярджэннем высокага ўзроўню беларуска-кыргызскіх адносін, якія будуюцца на даверы і партнёрстве, з'яўляецца паспяховае супрацоўніцтва дзвюх краін у рэгіянальных арганізацыях. "У гэтым мы яшчэ раз пераканаліся пры ўступленні ў ШАС, атрымаўшы важную падтрымку Бішкека. Упэўнены, сфарміраваныя дружалюбныя сувязі паміж Беларуссю і Кыргызстанам будуць няўхільна ўмацоўвацца, а практычнае ўзаемадзеянне - напаўняцца новымі праектамі", - падкрэсліў Прэзідэнт.
Аляксандр Лукашэнка пажадаў Садыру Жапараву і яго суайчыннікам міру, стабільнасці і працвітання, далейшых здзяйсненняў на карысць роднай краіны.