25 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Генеральнага сакратара Камуністычнай партыі В'етнама Нгуен Фу Чонга з выбраннем на пасаду прэзідэнта гэтай краіны. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
"Разлічваю на захаванне высокага ўзроўню дыялогу і даверу паміж нашымі краінамі, а таксама пазітыўнай дынамікі развіцця супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнай зацікаўленасці", - гаворыцца ў віншаванні.
Аляксандр Лукашэнка выказаў упэўненасць, што багаты вопыт дзяржаўнага кіраўніка і палітычны аўтарытэт Нгуен Фу Чонга будуць садзейнічаць далейшаму прагрэсу і працвітанню В'етнама.
Прэзідэнт Беларусі пажадаў кіраўніку В'етнама моцнага здароўя, шчасця і поспехаў на адказнай пасадзе.