Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

12 Кст 2020

Лукашэнка разлічвае на захаванне партнёрскіх сувязей паміж Беларуссю і Іспаніяй

Лукашэнка разлічвае на захаванне партнёрскіх сувязей паміж Беларуссю і Іспаніяй

12 кастрычніка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Караля Іспаніі Філіпа VI з нацыянальным святам - Днём іспанскай нацыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.

"Запрашаю да канструктыўнага дыялогу і салідарнасці ў перыяд часовых складанасцей, выкліканых пандэміяй. Развіваючы гандаль, інвестыцыі, кантакты органаў мясцовага самакіравання, устаноў аховы здароўя нашых дзяржаў, мы хутчэй справімся з гэтай праблемай і не страцім каштоўныя капіляры сувязей паміж людзьмі", - гаворыцца ў віншаванні.

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што разлічвае на захаванне партнёрскіх адносін паміж Мінскам і Мадрыдам у разнастайных сферах узаемнага інтарэсу. Прэзідэнт таксама адрасаваў словы ўдзячнасці Каралю і шматлікім арганізацыям Іспаніі за гасціннасць, з якой у гэтай краіне штогод прымаюць на аздараўленне беларускіх дзяцей з рэгіёнаў, пацярпелых ад чарнобыльскай аварыі.

Аляксандр Лукашэнка пажадаў Філіпу VI добрага здароўя і поспехаў у адказнай дзяржаўнай дзейнасці, а іспанскаму народу - мірнага неба, з'яднанасці і грамадзянскай згоды.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі