Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Чэр 2015

Лукашэнка разлічвае на візіт Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь

9 чэрвеня, Мінск /Аліна Грышкевіч - БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка разлічвае на візіт Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь. Аб гэтым кіраўнік дзяржавы заявіў сёння ў час сустрэчы са старшынёй Народнай Скупшчыны Рэспублікі Сербія Маяй Гойкавіч, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

"Думаю, ваш візіт пасадзейнічае ўмацаванню двухбаковых адносін і будзе добрай прыступкай да візіту Прэзідэнта Сербіі ў Беларусь", - сказаў Аляксандр Лукашэнка.

Паводле слоў кіраўніка дзяржавы, ёсць нямала пытанняў, якія трэба абмеркаваць з мэтай паглыблення і пашырэння беларуска-сербскага супрацоўніцтва. Ён таксама падкрэсліў, што за 5 гадоў тавараабарот паміж краінамі павялічыўся амаль у пяць разоў, але разам з тым ёсць магчымасць для яго нарошчвання. Аляксандр Лукашэнка таксама звярнуў увагу на важнасць таго факта, што тавараабарот паміж краінамі збалансаваны.

Што датычыцца парламенцкага вымярэння, то і дэпутаты дзвюх краін праводзяць лінію на ўмацаванне двухбаковых адносін.

Палітычны дыялог паміж Беларуссю і Сербіяй мае ўстойлівую станоўчую дынаміку, праводзіцца рэгулярны абмен візітамі. У лютым 2015 года падпісана дарожная карта развіцця гандлёва-эканамічнага супрацоўніцтва. Каардынуючую ролю ў двухбаковым гандлі адыгрывае міжурадавая беларуска-сербская камісія па гандлёва-эканамічным супрацоўніцтве, восьмае пасяджэнне якой у лютым прайшло ў Бялградзе.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі