23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха ас-Сісі з нацыянальным святам - Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў высокі ўзровень партнёрства паміж краінамі ў палітычнай, гандлёвай і гуманітарнай галінах, падкрэсліўшы, што нядаўні візіт Абдэль Фатаха ас-Сісі ў Мінск стаў значнай падзеяй у гісторыі беларуска-егіпецкіх адносін і даў магчымасць вызначыць шэраг новых напрамкаў узаемадзеяння ў навуцы, культуры, турызме і ў сферы бяспекі.
"З удзячнасцю стаўлюся да вашых асабістых намаганняў па развіцці двухбаковага супрацоўніцтва і спадзяюся на прадаўжэнне плённых кантактаў", - гаворыцца ў віншаванні.