27 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Малдовы Маю Санду з Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што за 30 гадоў суверэнітэту Малдова, пераадолеўшы няпросты шлях станаўлення, дабілася прыкметных поспехаў ва ўмацаванні дзяржаўнасці, правядзенні сацыяльна-эканамічных пераўтварэнняў, павышэнні ўзроўню дабрабыту сваіх грамадзян.
"Закладзены трывалы фундамент шматграннага і эфектыўнага беларуска-малдаўскага супрацоўніцтва, заснаванага на гістарычна існуючых адносінах дружбы, разуменні і ўзаемнай падтрымцы нашых народаў. Шчыра спадзяюся, што некаторая рознасць прыярытэтаў і вектараў развіцця не перашкодзіць Мінску і Кішынёву прадоўжыць канструктыўны і плённы дыялог, кіруючыся ў першую чаргу сапраўднымі інтарэсамі беларусаў і малдаван", - гаворыцца ў віншаванні.