17 сакавіка, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Ірландыі Майкла Хігінса і народ гэтай краіны з нацыянальным святам - Днём Святога Патрыка. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка беларускай дзяржавы.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею на далейшае развіццё плённага міждзяржаўнага дыялогу і пашырэнне двухбаковага супрацоўніцтва ва ўсіх сферах узаемнага інтарэсу.