23 ліпеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка ад імя беларускага народа і сябе асабіста павіншаваў Прэзідэнта Арабскай Рэспублікі Егіпет Абдэль Фатаха Саіда Хусэйна Халіла аль-Сісі і народ гэтай краіны з нацыянальным святам – Днём Рэвалюцыі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Аляксандр Лукашэнка выказаў надзею, што дзякуючы сумесным намаганням традыцыйна дружалюбныя адносіны паміж Беларуссю і Егіптам будуць і ў далейшым умацоўвацца, а двухбаковыя сувязі – нязменна пашырацца на карысць двух народаў.