26 студзеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Генерал-губернатара Аўстралійскага Саюза Пітэра Косграўва і аўстралійскі народ з нацыянальным святам - Днём Аўстраліі. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік беларускай дзяржавы выказаў упэўненасць, што дзякуючы сумесным намаганням дружалюбныя адносіны Беларусі і Аўстраліі будуць і далей умацоўвацца, а двухбаковае супрацоўніцтва - нязменна пашырацца на карысць двух народаў.