Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

9 Ліп 2015

Лукашэнка разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва Беларусі і Ірана

9 ліпеня, Уфа /Таццяна Паляжай - БЕЛТА/. Беларусь разлічвае на паглыбленне супрацоўніцтва з Іранам. Аб гэтым заявіў сёння Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, сустракаючыся ва Уфе з Прэзідэнтам Ісламскай Рэспублікі Іран Хасанам Раўхані, перадае карэспандэнт БЕЛТА.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі і Ірана даўнія дружалюбныя адносіны. "Мне здаецца, што іранскі бок ні па адным з пытанняў, якія мы абмяркоўвалі, па якіх мы дамаўляліся, не можа прад'явіць нам прэтэнзіі, таму што мы заўсёды свята шанавалі і выконвалі нашы дамоўленасці", - сказаў беларускі лідар. "Хачу вам сказаць, што так будзе і ў далейшым: калі мы з вамі дагаварыліся, мы свята будзем выконваць нашы дамоўленасці", - запэўніў кіраўнік беларускай дзяржавы.

Прэзідэнт Беларусі звярнуў увагу, што краіны перажылі вельмі складаныя часы ў двухбаковых адносінах, звязаныя са знешнімі прэтэнзіямі, санкцыямі, націскам. "Мы гэты перыяд пражылі, прайшлі паспяхова", - заўважыў беларускі лідар.

Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Іран з поспехамі на міжнароднай арэне. "Я вельмі рады, што праходзяць гэтыя перагаворы, адкрываюцца добрыя перспектывы, звязаныя з новым прэзідэнтам Ірана. І мы вельмі спадзяёмся на паглыбленне нашага супрацоўніцтва", - падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

Прэзідэнт Ірана ў сваю чаргу адзначыў зацікаўленасць у развіцці адносін з Беларуссю. "У нас як асабіста з вамі, так і з Беларуссю заўсёды складваюцца вельмі дружалюбныя адносіны", - сказаў ён.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі