Афіцыйны сайт Рэспублікі Беларусь
Каляды і Новы год у Беларусі
Улада
Каляндар падзей у Беларусі
Выдатныя мясціны Беларусі
Сусветная спадчына ЮНЕСКА ў Беларусі
Беларускія санаторыі і курорты
Сувеніры з Беларусі
| Галоўная | Улада | Падзеі

Падзеі

15 Жнв 2023

Лукашэнка разлічвае на дасягненне ўзроўню стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Індыяй

Лукашэнка разлічвае на дасягненне ўзроўню стратэгічнага партнёрства паміж Беларуссю і Індыяй
Фота з архiва

15 жніўня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Індыі Драўпадзі Мурму і прэм'ер-міністра гэтай краіны Нарэндру Модзі з нацыянальным святам Рэспублікі Індыя - Днём Незалежнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.

"Прыемна адзначыць, што дыялог Мінска і Нью-Дэлі ажыццяўляецца ў духу раўнапраўя, узаемнай зацікаўленасці ў паглыбленні супрацоўніцтва і яго практычным напаўненні. Аб гэтым сведчаць адкрыццё авіякампаніяй "Белавія" рэгулярных рэйсаў паміж нашымі краінамі, цікавасць індыйскіх партнёраў да стварэння сумесных прадпрыемстваў у сферы вытворчасці сельскагаспадарчай тэхнікі, электратранспарту і фармацэўтычных прэпаратаў, а таксама нарошчванне плённых навуковых, адукацыйных, турыстычных і культурных сувязей. Перакананы, дзякуючы сумесным намаганням гэта станоўчая тэндэнцыя захаваецца, у тым ліку праз правядзенне візітаў на розных узроўнях", - гаворыцца ў віншаванні Драўпадзі Мурму.

У віншавальным пасланні Нарэндру Модзі падкрэсліваецца, што Беларусь заўсёды была і застанецца надзейным сябрам і партнёрам Індыі ў еўрапейскім рэгіёне. "За гады нашага ўзаемадзеяння мы змаглі пабудаваць эфектыўныя сувязі ў сферах эканомікі, гандлю, прамысловасці, навукі, тэхналогій і культуры, а сёння адкрываем новыя напрамкі супрацоўніцтва ў дадатак да ўжо існуючых маштабных праектаў", - адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка пацвердзіў нацэленасць Мінска да пашырэння дыялогу з Нью-Дэлі не толькі на двухбаковым трэку, але і ў рамках міжнародных арганізацый: "Мы вельмі ўдзячны Індыі за праведзеную работу па далучэнні Беларусі да ШАС і разлічваем на хуткую ратыфікацыю індыйскім бокам адпаведнага мемарандума, каб ужо у бліжэйшы час стаць паўнапраўным членам арганізацыі. Мы таксама зацікаўлены падключыцца да вымярэння БРІКС, у сувязі з чым накіравалі заяўку і спадзяёмся на вашу падтрымку ў гэтым пытанні".

Кіраўнік беларускай дзяржавы адзначыў, што будзе рады сустрэцца з Нарэдрам Модзі ў Мінску або Нью-Дэлі альбо правесці перагаворы ў час міжнародных мерапрыемстваў, каб абмеркаваць шляхі ўзняцця беларуска-індыйскіх адносін на ўзровень стратэгічнага партнёрства.

Архіў
Пн Аўт Сер Чцв Пт Сб Нядз
Помнікі Вялікай Айчыннай вайны ў Беларусі