25 чэрвеня, Мінск /Кар. БЕЛТА/. Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў Прэзідэнта Рэспублікі Харватыя Калінду Грабар-Кітаравіч з нацыянальным святам - Днём дзяржаўнасці. Аб гэтым БЕЛТА паведамілі ў прэс-службе беларускага лідара.
Кіраўнік дзяржавы выказаў упэўненасць, што далейшае развіццё двухбаковага палітычнага дыялогу і плённага супрацоўніцтва поўнасцю адпавядае інтарэсам абедзвюх краін.